Ідэя стварэння музея ўзнікла ў 2000 годзе. Яе ініцыятарамі сталі настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Салавей Галіна Мікалаеўна і Марцінкевіч Данута Сцяпанаўна. Дзейсную дапамогу аказалі жыхары, вучні і педагогі школы.
Першых наведвальнікаў этнаграфічны куток прыняў 7 лютага 2001 года.
Экспазіцыя музея складаецца з наступных раздзелаў: “З гісторыі школы”, “Нам засталася спадчына”, “Вялікая Айчынная вайна ў лёсах маіх землякоў”, “Маўклівыя сведкі гісторыі нашай”, “Архітэктурная спадчына”, інтэр’ер жылога памяшкання сярэдзіны 20 стагоддзя, “Знакамітыя землякі”, аддзенне, вышыўка, ткацтва.
Поўнасцю прадстаўлены працэс апрацоўкі льну: ад пачатку да канечнага выніку; прылады працы селяніна; грашовыя адзінкі розных эпох; дакументы; касцельныя кнігі; падручнікі на польскай мове.
Вучні школы займаюцца даследчыцкай і пошукавай дзейнасцю. Кожны год прымаюць удзел у розных конкурсах і фестывалях. Так, за конкурс сачыненняў “Гэта мой народ! Гэта мая Бацькаўшчына!”, прысвечаны 200- годдзю Гродзенскай губерніі, атрымалі Дыплом 1 ступені; на працягу 5 год школьнікі прымалі актыўны ўдзел у рэспубліканскім конкурсе “Дзень Зямлі”, работы адзначаліся Лістамі падзякі і Дыпломамі, а таксама Падзячным пісьмом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Даследчая работа прадстаўлена ўдзелам у конкурсах “Родная Астравеччына”, “Чарнобыль—боль маёй краіны і мой”, “Доўг і памяць”, прысвечаны воінам-афганцам, “Беларускі мацярык”, “Мой радавод”, рэспубліканскім маладзёжным конкурсе гістарычных ведаў ( 2 месца), “Мой касцёл і яго гісторыя”, які праводзіў Інстытут тэалогіі БДУ (1 месца) , “Лёс яўрэяў на акупіраванай тэрыторыі Беларусі” (Падзячнае пісьмо і падарунак), віктарыне-конкурсе “Гродзеншчына шматнацыянальная” (падарункі ад Гродзенскага аблвыканкама, газеты “Гродзенская праўда”, Астравецкага райвыканкама), праектах “Мая сям’я—мой гонар”, “Гістарычныя сядзібы”, “Галасы гісторыі”, “Гісторыя школы ў асобах і падзеях”, “Спрадвечны спадарожнік жыцця. Традыцыйны ручнік у культуры беларусаў (на прыкладзе свайго рэгіёна), “Таямніцы малой радзімы”, “Бабулін куфэрак”.
Апошнія даследванні працягнулі працу над распрацоўкай класнай гадзіны па тэме “ Падарожжа па Віліі. Лінія гнуткая вечнага руху”, “Прызванне. Прафесія. Майстэрства”, прысвечанае С.В.Казлоўскаму.
З красавіка 2006 года школа—партнёр міжнароднага эксперыментальнага праекта “ІНТЭРРЭГ—3.Новыя інфармацыйныя тэхналогіі ў краязнаўстве”, ўдзельнікамі якога з’яўляюцца школа “Жарос” г.Вільнюса, Зілупская сярэдняя школа Латвійскай Рэспублікі і Магунская сярэдняя школа з польскай мовай навучання Літоўскай Рэспублікі. Вынікам работы стала стварэнне інфармацыйных буклетаў па сабранаму матэрыялу, Інтэрнет-старонкі, электроннай базы дадзеных гістарычных дакументаў.
Шопка
З. Пшыбыльскі "Вдова з мусу". Камедыя ў 1 акце.
А.С. Пушкін "Сочіненія в 3 томах" Москва 1953
Падручнік геаграфіі 5 клас
"Святло в часе" Падручнік польскай мовы для 4 класа Львоў 1938
Падручнік "Прырода і геаграфія" 3 клас
Партрэт настаўніцы нямецкай мовы Казіміравай Ніны, намаляваны С. Казлоўскім у 9 класе
Чарнільніца
Пахвальная грамата 1948
Дзённік 1953
Правілы паводзін вучняў 1943
Пашпарт школы 1948
Пратакол педагагічнага савета
Каляндар 1937
Песні набожныя 1859
Швейная машына "Singer"
Тэлевізар 1956
Радыёпрыёмнік "Мінск"
Самавар 1809
Патэфон
Буфет першая палова 20 стагоддзя
Крэсла першая палова 20 стагоддзя
Ложак
Калаўрот
Абраз "Маці Божай" ( з калекцыі ксяндза Жураўскага)
Вестнік акадэміі навук СССР 1946
"Агеніум капланскі" 1930
Часопіс "Саветскі Саюз" 1955
Прадметы побыту
Літоўская гаспадыня 1862