Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

О школе

Дата: 20 января 2015 в 14:34, Обновлено 3 января 2019 в 10:47

Наш калектыў<o:p></o:p>

<o:p> </o:p>

       Адміністрацыя:

Іванцэвіч А.Л. – дырэктар ВПК,<o:p></o:p>

Машала М.М. – педагог-арганізатар

Станкевіч В.І. – сацыяльны педагог

Шафранскі І.І. - намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце

<o:p> </o:p>

Вучнеўскі калектыў: першая рознаўзроставая група– 12 чалавек<o:p></o:p>

другая рознаўзроставая група – 15 чалавек,<o:p></o:p>

1 клас – 8 вучняў,<o:p></o:p>

2 клас – 5 вучняў,<o:p></o:p>

3 клас – 7 вучняў,<o:p></o:p>

4 клас – 7 вучняў,<o:p></o:p>

5 клас – 9 вучняў,<o:p></o:p>

6 клас – 6 вучняў,<o:p></o:p>

7 клас – 11 вучняў,<o:p></o:p>

8 клас – 6 вучняў,<o:p></o:p>

9 клас – 8 вучняў,<o:p></o:p>

<o:p>10 клас </o:p>– 9 вучняў

<o:p> </o:p>

Дзейнічаюць: <o:p></o:p>

ВМА настаўнікаў пачатковых класаў і выхавацеляў ДУ<o:p></o:p>

ВМА класных кіраўнікоў<o:p></o:p>

ВМА настаўнікаў прыродазнаўча-матэматычнага цыкла<o:p></o:p>

ВМА настаўнікаў гуманітарнага цыкла                     <o:p></o:p>

<o:p> </o:p>

 Піянерская дружына<o:p></o:p>

Савет старшакласнікаў<o:p></o:p>

Папячыцельскі савет<o:p></o:p>

Сацыяльна-псіхалагічная служба<o:p></o:p>

Створаны музей <o:p></o:p>

<o:p> </o:p>

<o:p> </o:p>

Школа, як і кожная дзяржава, мае сваю гісторыю. А гісторыя школы складаецца з працы педагагічнага і вучнёўскага калектываў. Гэтай працай кіруе дырэктар, ад прафесіяналізму якога залежыць многае.<o:p></o:p>

<o:p> </o:p>

Першым дырэктарам школы быў<o:p></o:p>

Міх Антон Мацвеевіч<o:p></o:p>

<o:p> </o:p>

У наступныя гады школу ўзначальвалі:<o:p></o:p>

Ларыёнава А.Н.<o:p></o:p>

Дзёмкін А.Р.<o:p></o:p>

Каралёў Г.Я.<o:p></o:p>

Вішнеўскі А.С.<o:p></o:p>

Каваленка В.А.<o:p></o:p>

Запрудская Ю.С.<o:p></o:p>

Няфёдава Н.А.<o:p></o:p>

Папкоў П.Я.<o:p></o:p>

Галаванава Н.П.<o:p></o:p>

Ёрш С.С.<o:p></o:p>

Сенюць К.М.<o:p></o:p>

<o:p> </o:p>

З 2011 года школу ўзначальвае Іванцэвіч А.Л.<o:p></o:p>

У пасляваенныя гады ў школе працавалі настаўнікі: <o:p></o:p>

Аўраменка М.П., Мельнікава Н.І., Супрун Р.І., <o:p></o:p>

Шастакоў В.І., Жызнеўская В.Ф., Камека Ф.М.,<o:p></o:p>

 Гурло Г.А., Цыганкова Н.І., Савельева Т.Я., Прыстаўка В.Я.<o:p></o:p>

<o:p> </o:p>

Каваленка Віктар Антонавіч – былы дырэктар нашай школы – быў настаўнікам рускай мовы і літаратуры. Закончыў аспірантуру, выкладаў у БГУ, працаваў у АН БССР.<o:p></o:p>

<o:p> </o:p>

Сорак два гады адпрацавала ў школе Якубоўская Л.Ф.<o:p></o:p>

Больш за трыццаць гадоў аддалі выхаванню падрастаючага пакалення Ёрш Н.В., Аўлас Т.У., Пляўга Т.Ц., Магдалава Н.Л., Гарошка Л.Р.<o:p></o:p>

<o:p> </o:p>

Кузняцова Г.М. і Сямашка Г.І. узнагароджаны знакам “Выдатнік народнай асветы БССР”.

<o:p></o:p>«Памятные книжки Виленского учебного округа» даюць звесткі пра вясковыя школы – народныя вучылішчы.

Кямелішскае народнае вучылішча, заснаванае ў 1868 годзе размяшчалася ў доме валаснога праўлення. На ўтрыманне адводзілася 254 рублі са сродкаў воласці. Вучыўся 31 хлопчык.<o:p></o:p>

У 30-я гады ў вёсцы была сямігодка. Навучанне вялося на польскай мове. Вучні займаліся адразу ў некалькіх будынках. Асноўным быў будынак царскай школы, які знаходзіўся на месцы сучаснай канторы СВК “Кямелішкі”.<o:p></o:p>

Ранейшы будынак школы быў пабудаваны ў 1936 годзе.<o:p></o:p>

У 1953 годзе стала сярэдняй. Першы выпуск сярэдняй школы адбыўся ў 1955 годзе. Клас складаўся з 10 вучняў.<o:p></o:p>

Новы будынак школы быў здадзены ў эксплуатацыю ў 1981 годзе.<o:p></o:p>

У 2007-2008 навучальным годзе ў сувязі з будаўніцтвам аграгарадка школа набыла статус вучэбна-педагагічнага комплексу “Кямелішкаўскі яслі-дзіцячы сад-сярэдняя школа”.<o:p></o:p>

З 1999-2000 навучальнага года адкрыты клас, які працуе па амерыканскай тэхналогіі “Крок за крокам”. На базе гэтага класа быў адкрыты гімназічны клас з вывучэннем англійскай мовы на павышаным узроўні. З 2004-2005 года 5 клас атрымаў статус гімназічнага з вывучэннем беларускай мовы на павышаным узроўні. Англійскую мову на павышаным узроўні вывучалі вучні 2 класа, беларускую – 5, 6, 8, 9 класаў, працоўнае навучанне – 9 класа, матэматыку – 10 класа, фізічную культуру – 10 класа. Шмат увагі ў школе надавалася профільнаму навучанню. Вучні 11 класа паглыблена вывучалі беларускую мову і літаратуру.<o:p></o:p>

Намаганнямі вучняў і настаўнікаў у школе створаны ў 2000 годзе этнаграфічны куток, на базе якога працуе гурток “Спадчына”. Вучні займаюцца пошукавай і даследчай дзейнасцю.<o:p></o:p>

З красавіка 2006 года школа-партнёр міжнароднага эксперыментальнага праекта “Новыя інфармацыйныя тэхналогіі ў краязнаўстве”, удзельнікамі якога з’яўляюцца: школа “Жарос” г.Вільнюса, Зілупская сярэдняя школа Латвійскай Рэспублікі і Магунская сярэдняя школа з польскай мовай навучання Літоўскай Рэспублікі. Вынікам работы стала стварэнне інфармацыйных буклетаў па сабранаму матэрыялу, Інтэрнет-старонкі, электроннай базы дадзеных гістарычных дакументаў.<o:p></o:p>

Асаблівая ўвага надаецца эстэтычнаму выхаванню. На працягу 8 гадоў школа з’яўляецца пераможцай раённага агляду мастацкай самадзейнасці.<o:p></o:p>

Школа-прызёр спартыўных спаборніцтваў, гульні “Зарніца”, розных конкурсаў сачыненняў і малюнкаў. За шматгадовы ўдзел у Рэспубліканскім конкурсе “Дзень Зямлі” школа была адзначана Падзячным пісьмом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Вучні штогод становяцца прызёрамі інтэлектуальных конкурсаў “Жураўлік”, “Буслік”, “Кенгуру”, “Каласавічок”, “Інфамышка”, “Лінгвісцёнак”. Даследчая праца гурткоўцаў дазволіла заняць 2 месца ў Рэспубліканскім конкурсе гістарычных ведаў, 1 – у конкурсе “Мой касцёл і яго гісторыя”<o:p></o:p>

Калектыў працуе над інавацыйным праектам “Укараненне Інтэрнет-тэхналогій у краязнаўстве”<o:p></o:p>

<o:p> </o:p>

Дзейнасць калектыву накіравана на рэалізацыю наступнай мэты:<o:p></o:p>

Забеспячэнне атрымання агульнай сярэдняй адукацыі, якая адказвае сучасным умовам сацыяльна-эканмічнага развіцця Рэспублікі Беларусь.<o:p></o:p>

<o:p> </o:p>

 Прыярытэтнымі накірункамі з’яўляюцца:<o:p></o:p>

1.    Забеспячэнне высокага метадычнага ўзроўню правядзення ўсіх відаў заняткаў.<o:p></o:p>

2.   Фарміраванне здаровага ладу жыцця.<o:p></o:p>

3.    Павышэнне якасці правядзення вучэбных заняткаў на аснове ўкаранення новых тэхналогій.<o:p></o:p>

4.    Змест адукацыі, які забяспечвае якасны яе ўзровень.<o:p></o:p>

5.    Выкарыстанне інавацыйных тэхналогій, удзел у міжнародным праекце “Інтэррэг 3”.<o:p></o:p>

6.   Развіццё сістэмы пераемнасці “дзіцячы сад – пачатковая школа – сярэдняя школа”.<o:p></o:p>

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.